Shqip
Albanian
العربية
Arabic
Հայերեն
Armenian
Беларуская
Belarussian
বাংলা
Bengali
Български
Bulgarian
简体中文
Chinese (simplified)
正體
Chinese Traditional
Hrvatski
Croatian
Čeština
Czech
Nederlands
Dutch
English
English
Eesti
Estonian
Français
French
ქართული
Georgian
Deutsch
German
Ελληνικά
Greek
עברית
Hebrew
हिंदी
Hindi (Indian)
Magyar
Hungarian
Indonesia
Indonesian
Italiano
Italian
日本語
Japanese
Қазақ
Kazakh
Кыргызча
Kyrgyz
Latviešu
Latvian
Lietuviškai
Lithuanian
Монгол
Mongolian
فارسی
Persian
Polski
Polish
Português
Portugal (Português)
Română
Romanian
Русский
Russian
Slovenčina
Slovak
한국어
South Korean
Español
Spanish
Svenska
Swedish
Türkçe
Turkish
Українська
Ukrainian
O‘zbekcha
Uzbek
Tiếng Việt
Vietnamese
Над блакітнай роўняддзю вады на тонкіх моцных сцёблах штораніцу раскрываліся цудоўныя лотасы, вітаючы Свет і адно аднаго.
Кожны з іх быў непаўторны і па-свойму надзвычайны. Лотасы былі белыя, ружовыя, жоўтыя ды нават пунсовыя і блакітныя. Чароўнае Возера з задавальненнем адлюстроўвала іх у сваёй вадзе.
Аднойчы на возеры здарылася дзівосная прыгода…
“Любыя мае дзеткі! Вось вы і сталі зусім дарослымі. Прыйшоў час вырушаць у дарогу. Вас чакае складанае і небяспечнае падарожжа, напрыканцы якога кожны з вас стане такім жа цудоўным, як і ўсе жыхары нашага Свету. Але прайсці ўвесь шлях і вярнуцца дадому змогуць не ўсе. Слухайце мяне ўважліва. Тое, што я скажу, перадавалася з пакалення ў пакаленне”.
Насеннечкі-лотасы слухалі словы Вялікага Лотаса затаіўшы дыханне.
У таямнічай старажытнай кнізе гэтыя Тры Скарбы выглядаюць так
ІСЦІНА
ДАБРЫНЯ
ЦЯРПЕННЕ
Напрыканцы ён сказаў: “Я веру ў кожнага з вас і буду чакаць вас дома, на паверхні Чароўнага Возера”.
Яно ўвесь час здзіўлялася: “Чаму ж Вялікі Лотас сказаў, што шлях будзе складаным? — вада ж чыстая ды празрыстая, нават Сонца відаць!” Маленькае Насеннечка было занадта недасведчаным і зусім не ведала, што падаць уніз значна лягчэй, чым падымацца ўверх.
Чым глыбей апускалася Насеннечка, тым цямней станавілася вада, пакуль яна амаль цалкам не змяшалася з граззю і глеем. “Вой-вой-вой! — закрычала Насеннечка – тут амаль нічога не відаць!” Але яно апускалася ўсё глыбей і глыбей у гразь, пакуль урэшце падзенне не спынілася. Насеннечка ад страху заплюшчыла вочы.
Неўзабаве Насеннечка змагло разглядзець істоту, падобную да вялізнага кракадзіла, цела якога было пакрыта шыпамі. На спіне ў пачвары было напісана яе імя, аднак у цемры нічога немагчыма было прачытаць. “Маленькае Насеннечка, — зарыпела істота, — я чакаў цябе. Тут цябе чакае новае жыццё, і я гатовы даць табе каштоўную параду.
Спалоханае маленькае Насеннечка падумала: “Можа быць, так і трэба? Інакш як жа выжыць у такім жудасным месцы?” Але раптам Насеннечка згадала словы Вялікага Лотаса, якія мы так і не пачулі, і пачало разважаць: “Калі я буду прытрымлівацца парадаў пачвары, дык назаўсёды застануся ў гэтым брудным месцы і буду такім жа жахлівым!”
Калі б Насеннечка прыняло хоць адно з настаўленняў кракадзіла, ён з поўным правам мог бы адкусіць ад малечы кавалачак: у гэтым свеце ніхто нічога не даваў бясплатна, нават параду. Калі б Насеннечка паслухала пачвару, дык немагчыма было б вярнуцца дадому і ператварыцца ў цудоўную кветку над Чароўным Возерам.
“З любой сітуацыі ёсць выйсце! З любой сітуацыі ёсць выйсце!” — паўтарала Насеннечка.
І раптам яно згадала Скарбы.
ІСЦІНА
ДАБРЫНЯ
ЦЯРПЕННЕ
І тут здарыўся цуд! Як толькі Насеннечка не захацела згаджацца са злымі парадамі, вясёлкавае ззянне ахутала яго, і ДАБРЫНЯ , як яскравая зорка, асвяціла ўсё навокал.
Насеннечка паспела прачытаць на спіне ў пачвары яе імя: “Зло”.
Магутная сіла, як на велізарных арэлях, падкінула малечу ўгару.
Тут было святлей і лягчэй дыхалася.
Насеннечка азірнулася і заўважыла: “У мяне з'явіліся два пялёсткі! Ура! Я ператвараюся ў сапраўдную кветку!”
Ды радавацца было рана.
Насеннечка шырока расплюшчанымі вачыма глядзела на істоту, якая казала дзіўныя рэчы. Гэта так адрознівалася ад таго, чаму вучыў іх Вялікі Лотас на паверхні Чароўнага Возера!
І вось наш падарожнік апынуўся ў Каламутным Свеце, дзе радасна заварушыў усімі шасцю пялёсткамі! Так-так, цяпер іх стала ўтрая больш! Бо з кожнай перамогай Насеннечка расло і мацнела. Недзе высока свяціла Сонца, і яго прамяні з цяжкасцю ўжо прабіваліся сюды.
Але выпрабаванні яшчэ не скончыліся…
Па-першае, калі нічога не хочацца рабіць, дык і не трэба — ні вучыцца, ні старацца, пазбягай любых цяжкасцяў.
Па-другое, нам не патрэбныя сябры, інакш прыйдзецца часам цярпець іх дрэнны настрой, дапамагаць у цяжкіх сітуацыях.
Насеннечка падумала: “Вядома, прывабна ўвесь час гультаяваць і не прыкладаць намаганняў, але так нічога цікавага не даведаешся і нічому не навучышся. І да таго ж заўсёды-заўсёды сумаваць у адзіноце — гэта так жудасна. Не-не-не! Ува мне ёсць усё, каб выбрацца з гэтага каламутнага, цьмянага свету”.
Маленькі Лотас меў рацыю — трэці Скарб заўсёды быў гатовы прыйсці на дапамогу. Зорка ЦЯРПЕННЕ хутка расла ў яго сэрцы, пакуль яе ззянне перламутравай сферай не ахутала малечу і асцярожна не стала падымаць угару.
Празрысты Свет праходзіць было лёгка і прыемна, бо пяшчотнае Сонца прагрэла і асвяціла яго залацістымі прамянямі.
Але вось мяжа паміж вадой і паветрам пройдзеная.
Юны Лотас, які яшчэ ўчора быў Насеннечкам, з'явіўся над паверхняй Чароўнага Возера.
Вялікі Лотас сказаў далей: “Цяпер ты стаў моцным і прыгожым, ды зможаш падтрымліваць іншых сваёй сілай і цешыць усіх жыхароў нашага свету сваёй дасканалай прыгажосцю!”
Юны Лотас зірнуў на сваё адлюстраванне ў вадзе… і ўбачыў цудоўную кветку з зіхатлівымі празрыстымі пялёсткамі.
А навокал з вады вырасталі ўсё новыя і новыя лотасы. Кожны прайшоў свой шлях і прынёс сваю непаўторную прыгажосць. Калі прыглядзецца ўважліва, усе яны са спадзяваннем глядзяць на цябе і быццам бы хочуць сказаць табе:
і ТЫ добра прайдзі СВОЙ шлях!